OnlineMonitor MASMI
Online Monitor MASMI / Беларусь

Анлайн-апытанні на OnlineMonitor©

Апытанні ў інтэрнэце — гэта адзін з накірункаў маркетынгавых і сацыялагічных даследаванняў па вывучэнні меркавання людзей па розных пытаннях. Удзел у нашым праекце OnlineMonitor© дае Вам магчымасць падзяліцца сваімі думкамі пра ўсё тое, што асабіста Вам цікава. У сваю чаргу, мы цэнім Вашае меркаванне і прапануем удзельнікам нашых апытанняў адпаведную ўзнагароду. Удзельнікі платных апытанняў атрымліваюць узнагароду за праходжанне анкет, а кампаніі, якія замаўляюць у нас апытанні, атрымліваюць інфармацыю ад спажыўцоў тавараў і паслуг.

Анлайн-апытанні выкарыстоўваюцца ў выпадках, калі заказчыку (напрыклад, вытворцу касметыкі) неабходна вызначыць: упадабанні спажыўцоў яго прадукцыі; высветліць, што менавіта спажывец цэніць у прадукцыі, а што з’яўляецца лішнім; дазнацца, як спажывец выбірае пакупкі; які новы прадукт лепей за ўсё будзе ўспрыняты на рынку; якую долю рынку займае прадукцыя заказчыка, а якую долю — астатнія канкурэнты; ды многія-многія іншыя аспекты пакупкі або выкарыстання прадукцыі або паслуг заказчыка платнага апытання.

Адказы на гэтыя пытанні дапамагаюць прымаць правільныя рашэнні і ў выніку дынамічна развіваць свой бізнес. Апытанні спажыўцоў дазваляюць зніжаць рызыкі для запуску новых накірункаў бізнесу, бо вытворца загадзя ведае чаканні сваёй мэтавай аўдыторыі. Сфера прымянення гэтага метаду ахоплівае як вывучэнне ўпадабанняў спажыўцоў тавараў або паслуг, так і даследаванне палітычных прыхільнасцяў або жыцця апытанага ўвогуле.

Для таго, каб стаць удзельнікам гэтага праекта, Вам неабходна прайсці рэгістрацыю і пацвердзіць свой адрас электроннай пошты — для Вас будзе створаны асабісты кабінет.

Запрашэнні на нашыя апытанні будуць прыходзіць Вам на пошту або Вы зможаце сачыць за імі з асабістага кабінету. За кожнае цалкам пройдзенае апытанне Вы будзеце атрымліваць узнагароду, якая налічваецца на рахунак у Вашым асабістым кабінеце.



Copyright © 2001—2016 OnlineMonitor