|
Online Monitor MASMI / Беларусь / Пра кампанію
Пра кампаніюКампанія MASMI пачала сваю прафесійную дзейнасць у 1991 г. як адна з першых незалежных расійскіх агенцый, якая спецыялізуецца ў галіне сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў. Сёння гэта даследчыцкая кампанія поўнага цыклу, што прапануе шырокі спектр колькасных і якасных даследаванняў, якія праводзяцца метадам асабістага і тэлефоннага інтэрв’ю, а таксама пры дапамозе інтэрнэту. З 1994 года ўваходзіць у склад міжнароднай карпарацыі MASMI Research Group у якасці дачэрняй кампаніі і на сённяшні дзень з’яўляецца адным з лідараў сярод расійскіх даследчыцкіх агенцый. Аддзел інтэрнэт-даследаванняў MASMI рэгулярна рэалізуе праект «the OnlineMonitor©», які быў заснаваны ў 1998 годзе. Першая ж хваля даследавання дазволіла нам сабраць больш за дзясятак тысяч запоўненых электронных анкет, якія паклалі пачатак самай буйной у Расіі анлайн-панелі рэспандэнтаў. У красавіку 2007 г. была падпісаная дамова са шведскай кампаніяй CINT AB — правайдарам панеляў рэспандэнтаў з розных краінаў. CINT AB яднае меркаванні больш чым 19 мільёнаў чалавек з 70+ краінаў свету. |
|